Свабода паразмаўляла з мамай Аляксандра Коржыча, 21-гадовага салдата, якога знайшлі павешаным у памяшканьні вайсковай часткі ў барысаўскіх Печах. «Яны ж ня могуць абараніць ні нашую дзяржаву, ні нас, ні прэзыдэнта»,— Сьвятлана Коржыч выказала сваё меркаваньне аб арміі ў Беларусі.