Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны правярае, ці не была пэтыцыя за адстаўку міністра спамам


Заблякаваная пэтыцыя за адстаўку міністра абароны на сайце zvarot.by
Заблякаваная пэтыцыя за адстаўку міністра абароны на сайце zvarot.by

Падпісанты пэтыцыі на сайце zvarot.by супраць дзедаўшчыны ў беларускім войску публікуюць у сацыяльных сетках лісты ад Міністэрства абароны з просьбай пацьвердзіць, ці быў адпраўлены зварот.

Паведамленьне ад Міністэрства ананімнае, акрамя адрасу электроннай пошты, ня мае ніякіх кантактных зьвестак.

На сайце zvarot.by быў аб’яўлены збор подпісаў за адстаўку міністра абароны Беларусі генэрал-лейтэнанта Андрэя Раўкова ў сувязі са сьмерцю ў Печах салдата Аляксандра Коржыча. Пад ім было сабрана некалькі тысяч подпісаў.

Паводле міністэрства, у зваротах пазначаныя няісныя адрасы электроннай пошты, імёны, прозьвішчы і хатнія адрасы. Таксама сьцьвярджаецца, што ў Міністэрства абароны прыйшло шмат лістоў з аднаго электроннага адрасу, на што міністэрства паскардзіліся ў глябальны сэрвіс барацьбы з спамам SpamCop.

Сайт zvarot.by на момант публікацыі дагэтуль недаступны. Увечары 14 кастрычніка на сайце petitons.by была створана яшчэ адна пэтыцыя супраць дзедаўшчыны. На момант публікацыі яе падпісалі 1286 разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG