Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Украіне паводле падазрэньня ў карупцыі затрымалі намесьніка міністра абароны


Ва Украіне паводле падазрэньня ў карупцыі затрыманыя намесьнік міністра абароны Ігар Паўлоўскі і кіраўнік дэпартамэнту дзяржзакупак і пастаўкі матэрыяльных рэсурсаў Уладзімір Гулевіч.

Паводле зьвестак парталу Лiга. Новости, сьледзтва лічыць, што яны маюць дачыненьне да растраты больш за пяць з паловай мільёнаў даляраў пры закупцы паліва для абароннага ведамства.

Кіраўнік спэцыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры Назар Халадніцкі падчас брыфінгу паведаміў, што ўсяго па гэтай справе затрыманыя 4 чалавекі. Ім пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG