5 верасьня на падʼезьдзе да палігону Лосьвіда на Віцебшчыне, дзе праз трыдзень пачнуцца вучэньні «Захад-2017», зьявілася расьцяжка «Рускі салдат, ідзі дадому».
Фотаздымак зьявіўся на старонцы ў Facebook аднаго зь лідэраў аргкамітэту па стварэньні БХД Паўла Севярынца. Тут жа тлумачыцца, чаму надпіс на расьцяжцы зроблены на расейскай мове: «Па-руску. Каб зразумелі».
Беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні «Захад-2017» пройдуць у Беларусі з 14 па 20 верасьня на шасьці вайсковых палігонах: пад Лепелем, Барысавам, на палігоне Лосьвіда каля Віцебску, каля Асіповічаў, на палігонах вайскова-паветраных сілаў каля Ружанаў і Даманава. Таксама паведамляецца, што вучэньні заплянаваныя «на адным участку мясцовасьці каля населенага пункту Дрэтунь».
Усё пра вучэньні «Захад-2017»