Дыплямат перадаў Цэнтру каля 50 кніг беларускіх выдавецтваў, прысьвечаных мове, літаратуры, гісторыі, культуры, а таксама традыцыям і звычаям Беларусі.
Ва ўстанове, дзе студэнты вывучаюць беларускую мову, зьвяртае на сябе ўвагу сьцяна з партрэтамі вядомых беларусаў. На здымку, які разьмясьціў у сваім акаўнце ў Твітары Кірыл Руды, бачныя партрэты Францішка Скарыны, музыкі Ўладзімера Мулявіна, пісьменьнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, інжынэра Паўла Сухога, спартоўцаў Вольгі Корбут, Віталя Шчэрбы, Дар’і Домрачавай, камуністычнага дзеяча Пятра Машэрава і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай Тадэвуша Касьцюшкі.