Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter заблякаваў акаўнт, створаны пракрамлёўскім мэдыяканалам


Сацыяльная сетка Twitter заблакавала ўліковы запіс «British embassy» («Брытанскае пасольства»). З просьбай аб блякаваньні зьвярнулася Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Па дадзеных выданьня, уліковы запіс «British embassy» — @BritshEmb1917 — быў створаны пракрамлёўскім расейскім мэдыяканалам RT у рамках анлайн-праекта, прысьвечанага стагодзьдзю рэвалюцыі 1917 года. У профілі твітэр-акаўнта выкарыстаная выява афіцыйнага герба міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі, а яго кантэнт быў прысьвечаны дзейнасьці брытанскага пасольства ў Расеі ў 1917-м годзе.

The Guardian адзначае, што спачатку акаўнт выявілі супрацоўнікі брытанскага МЗС у Лёндане. Яны папярэдзілі пасольства Вялікабрытаніі ў Маскве і праінфармавалі адміністрацыю Twitter. Пасьля гэтага акаўнт «British embassy» быў заблякаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG