Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэньне звольніць Стывэна Бэнана з пасады дарадніка ў стратэгічных пытаньнях.
«Кіраўнік апарату Белага дому Джон Келі і Стыў Бэнан дамовіліся, што сёньня будзе апошні Стываў дзень, - паведаміла ў адмысловай заяве прэс-сакратарка Беларга дому Сара Сэндэрс. - Мы ўдзячныя яму за службу і жадаем яму ўсяго найлепшага».
Блізкія да Бэнана крыніцы сьцьвярджаюць, што ён сам вырашыў сысьці ў адстаўку і перадаў Трампу адпаведнае прашэньне яшчэ 7 жніўня.
Чуткі пра адстаўку Бэнана цыркулявалі ў Вашынгтоне ўжо некалькі месяцаў.