Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця абвясьціла доўгі сьпіс прэміі, у які ўвайшлі дванаццаць кніг:
Сяргей Астравец. «Саргасава мора»
Зьміцер Бартосік. «Быў у пана верабейка гаварушчы»
Валер Гапееў. «Ноч цмока»
Адам Глобус. «Зваротная перспектыва»
Андрусь Горват. «Радзіва „Прудок“. Дзённік»
Андрэй Дзічэнка. «Сонечны чалавек»
Зінаіда Дудзюк. «Лаза»
Сяргей Календа. «Падарожжа на край ложка»
Паліна Качаткова. «Гняздо-2»
Людміла Рублеўская. «Дагератып»
Уладзімір Садоўскі. «1813»
Аляксей Талстоў. «Апоўначы на сіялімскім мосце».
У доўгім сьпісе апынуліся два аўтары Свабоды: Сяргей Астравец і Зьміцер Бартосік (ягоная кніга выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды»).
У пачатку верасьня будзе абвешчаны кароткі сьпіс з 6 найлепшых кніг, а ўзнагароджаньне пераможцаў заплянавана на кастрычнік.
Сёлета ў журы Прэміі Гедройця уваходзяць: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 году. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка». Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).