Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра дармаедаў: «Рыдлёўку ў зубы — і пайшоў працаваць»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Пасьля прыняцьця абноўленага дэкрэту № 3 мясцовым органам улады будуць дадзены самыя шырокія паўнамоцтвы, сказаў Аляксандар Лукашэнка ў Берасьці.

«Мы выдзелілі людзей па пэрсаналіях: хто можа, але ня хоча, хто хоча, але ня можа, і тых, якім трэба рыдлёўку ў зубы — і пайшоў працаваць. Хай на мяне ня крыўдзяцца», — сказаў ён.

«Людзей трэба прывучыць да працы. Нельга ствараць так званы кляс беспрацоўных. Калі мы іх ня станем далучаць да грамадзка карыснай працы, як раней казалі, значыць, мы будзем ствараць гэты кляс, і ён будзе павялічвацца. Нам гэтага дапусьціць нельга», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, наведваючы Берасьце.

«Вядома, будзе нейкі малы адсотак людзей, якія ні на што ня здольныя. Спэцыфічнымі мэтадамі будзем прымушаць. Але ёсьць людзі, якія могуць. Гэтых людзей трэба ставіць у такія ўмовы, каб яны ўсё ж ішлі працаваць», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG