Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Спадзяюся, што хутка лоўкостэр зьявіцца ў Беларусі», – старшыня Беларускай фэдэрацыі авіяцыйнага спорту


Старшыня Беларускай фэдэрацыі авіяцыйнага спорту Аляксандр Цэнтэр выказаў спадзеў на хуткае зьяўленьне ў Беларусі лоўкостэраў.

Пра гэта ён заявіў на авіяцыйным фэстывалі «ПраНеба-2017», паведамляе БелаПАН.

«Мы ж усе з вамі лёталі з Вільні, з Коўна ў Эўропу, таму што гэта выгодна. Я спадзяюся, што ў найбліжэйшай будучыні такі лоўкостэр зьявіцца тут. Гэта ў інтарэсах людзей, нас з вамі. Гэтая тэхналёгія, якая за апошнія 30 гадоў заваявала ўвесь сьвет. Напэўна, мы таксама ёй будзем ахопленыя. У нас вельмі шмат праектаў, імкнуся займацца імі адказна і якасна. Калі ў нас застанецца нейкі рэсурс: і фінансавы, і кіраўнічы, то мы б гэтым пазаймаліся».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG