Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб сабраць дзіця ў школу, патрэбна 500 даляраў


«Максымальная камплектацыя» школьных рэчаў для менскіх старшаклясьнікаў дасягне 870 рублёў, падлічылі ў Галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Менгарвыканкаму.

Гэта амаль на 100 рублёў болей за афіцыйны сярэдні заробак па краіне ў траўні — 795 рублёў.

Паводле разьлікаў супрацоўнікаў ведамства, каб сабраць дзіця да чарговага навучальнага сэзону, трэба будзе выдаткаваць ад 230 да 870 рублёў на старэйшых школьнікаў і ад 175 да 735 рублёў на малодшых. У гэтую суму ўваходзяць швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак, заплечнік, школьныя прылады.

Шматдзетныя сем’і атрымаюць ад дзяржаўнага гандлю зьніжкі. Як паведамілі ў Галоўным упраўленьні спажывецкага гандлю Менгарвыканкаму, у сталічных унівэрмагах і крамах канцэрну «Беллегпрам» да канца лета будзе дзейнічаць 10-працэнтная зьніжка на тавары са школьнага асартымэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG