Гомельскі блогер Максім Філіповіч распавёў на Facebook пра чарговую позву на адміністрацыйны працэс супраць яго. У гарадзкі аддзел міліцыі Савецкага РАУС Гомлю яго запрасіў праз SMS участковы інспэктар Акуліч Д. В.
За што менавіта будуць судзіць Філіповіча, невядома. Увесну Філіповіч правёў за кратамі 30 сутак за ўдзел у «маршах недармаедаў», атрымліваў штрафы. Яго таксама абвінавачвалі ў незаконным распаўсюдзе інфармацыйных паведамленьняў праз інтэрнэт — у тым ліку ў «падмене дзяржаўных СМІ».
Філіповіч жа ў апошнім на момант публікацыі відэа называе сябе «чалавекам, які мае пэўны досьвед прысутнасьці на мірных акцыях і сходах»: