Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прапануе Расеі супрацоўніцтва ў Сырыі


Ілюстрацыйнае фота. Дональд Трамп (зьлева) і Ўладзімір Пуцін
Ілюстрацыйнае фота. Дональд Трамп (зьлева) і Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які прыбыў з другім за амаль паўгода на пасадзе візытам у Эўропу 6 ліпеня, прапанаваў Расеі супрацоўніцтва ў Сырыі.

Пра гэта ж заявіў позна ўвечары 5 ліпеня дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан. Ён паказаў, што Злучаныя Штаты адкрытыя для стварэньня беспалётнай зоны ў Сырыі ў каардынацыі з Расеяй, а таксама да ўкараненьня сумеснага мэханізму маніторынгу спыненьня агню і забесьпячэньня дастаўкі гуманітарнай дапамогі.

«Калі нашы дзьве краіны будуць працаваць разам дзеля ўстанаўленьня стабільнасьці, гэта закладзе аснову для прагрэсу ва ўрэгуляваньні палітычнай будучыні Сырыі», — адзначыў Тылерсан.

Дональд Трамп сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным упершыню 7 ліпеня на палях сустрэчы «Групы дваццаці» ў нямецкім Гамбургу, і сырыйскі канфлікт, як чакаецца, будзе на парадку дня гэтых перамоваў.

Сустрэчы з Пуціным будуць папярэднічаць удзелу амэрыканскага лідэра ў саміце «Трымор’я» ў Польшчы. Чакаецца, што на гэтым форуме Трамп заявіць аб садзейнічаньні экспарту прыроднага газу з ЗША ў краіны Усходняй Эўропы, заклапочаных залежнасьцю ад расейскіх энэргарэсурсаў.

Цяперашнія лідэры Польшчы выказалі падтрымку палітыцы Трампа і ягоным поглядам на сьвет, ад антыімігранцкіх тэмаў да відавочнага аслабленьня падтрымкі міжнародных арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG