Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея нанесла ракетныя ўдары па аб’ектах у Сырыі


Ту-95 МС
Ту-95 МС

Расейскі стратэгічныя бамбавікі нанесьлі ракетныя ўдары па аб’ектах у Сырыі.

Як паведамляе Міністэрства абароны Расеі, Ту-95 МС выпусьцілі крылатыя ракеты па вайсковых складах і камандным пункце баевікоў-ісламістаў у раёне гораду Акербат, на мяжы правінцый Хама і Хомс. Паводле дадзеных вайскоўцаў, удары былі нанесеныя з адлегласьці каля тысячы кілямэтраў.

У ходзе пятага раўнду перамоваў па Сырыі, якія праходзяць у Астане (Казахстан), удзельнікам не ўдалося дамовіцца аб зонах бясьпекі. Пра гэта заявіў кіраўнік расейскай дэлегацыі Аляксандр Лаўрэнцьеў. Кіраўнік сырыйскай урадавай дэлегацыі Башар аль-Джаафар паведаміў журналістам, што супраць падобнага пагадненьня выступіла Турэччына.

На перамовах у Астане была сфарміравана працоўная група для дапрацоўкі дакумэнту аб зонах дээскаляцыі. Абмеркаваньне новай рэдакцыі дакумэнту намечана на 1-2 жніўня ў Іране. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве так званых «краін-гарантаў» — Расеі, Турэччыны і Ірану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG