Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падоўжыў харчовае эмбарга да канца 2018 году


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб працягу расейскіх контрсанкцый да канца 2018 году. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Краіны Захаду ў 2014 годзе ўвялі санкцыі ў дачыненьні да Расеі за анэксію Крыма і ўзброеную падтрымку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. У адказ на гэта Крэмль забараніў увозіць прадукты з гэтых дзяржаваў. Пасьля гэтага расейскія чыноўнікі неаднаразова заяўлялі пра карысьць так званага «імпартазамяшчэньня» для краіны і расейскага бізнэсу.

За час дзеяньня «контрсанкцый» у Расеі па ўказе прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна былі зьнішчаны дзесяткі тысяч тон прадуктаў харчаваньня, увезеных у абыход эмбарга. Пры гэтым, толькі па афіцыйных дадзеных, каля 22 мільёнаў расейцаў жывуць за мяжой беднасьці, яшчэ 5 мільёнаў — зарабляюць у месяц ня больш за сем з паловай тысяч рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG