Кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Качанава правяла сёньня прыём грамадзянаў у Верхнядзвінску (Дрысе) Віцебскай вобласьці. Былі агучаныя праблемы ЖКГ, арганізацыі дарожнага руху, рамонту дарог, перапрацоўкі другасных рэсурсаў, махлярства ў будаўніцтве жыльля і іншыя, паведамляе БЕЛТА. Сярод тэмаў, закранутых на прыёме, было і забесьпячэньне шматдзетных сем’яў жытлом.
Што з гэтай нагоды сказала Натальля Качанава? Вось гэтая і яшчэ некалькі цытат кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, выказаныя па сацыяльных пытаньнях ня толькі сёньня.
Пра шматдзетныя сем’і:
«Ня толькі дзяржава павінна паклапаціцца аб шматдзетных сем’ях, але і самі людзі павінны прымаць меры».
Пра бюджэт:
«Людзі павінны ўдзельнічаць у дзяржаўных выдатках».
Пра лёс чыноўнікаў:
«Мы жывем як усе, але пастаўленыя ў больш жорсткія рамкі».
Пра заробкі мэдыкаў:
«Як працуюць, так і зарабляюць».
Пра заробкі спартовых трэнэраў у 60 $:
«Ну што паробіш, такая зарплата!».
Пра сябе:
«Калі б ня праца, я была б шматдзетнай мамай».