Напярэдадні дакумэнт быў апублікаваны ў афіцыйным выданьні «Голас Украіны».
Згодна з законам, «прапагандай» георгіеўскай стужкі зьяўляецца яе публічнае выкарыстаньне, дэманстрацыя, нашэньне, а таксама распаўсюджваньне стужкі або яе выявы. За нашэньне георгіеўскай стужкі пагражае штраф да двух з паловай тысяч грыўняў (каля ста даляраў). Пры паўторным парушэньні сума штрафу ўзрастае ўдвая. Акрамя таго, магчымы адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак. Пры гэтым георгіеўскую стужку або прадметы зь яе выявай будуць адбіраць. Адначасова забарона не распаўсюджваецца на ўдзельнікаў Другой сусьветнай вайны, у якіх ёсьць ўзнагароды, юбілейныя мэдалі і знакі адрозьненьня з георгіеўскай стужкай. Акрамя таго, стужку можна выкарыстоўваць у экспазыцыях музэяў, бібліятэчных фондах, у творах мастацтва, у навуковай дзейнасьці і на арыгіналах баявых сьцягах.
Вярхоўная Рада прыняла закон аб забароне вырабу і прапаганды георгіеўскай стужкі 16 траўня. 12 чэрвеня дакумэнт падпісаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.