Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь абмежавала ўвоз сьвініны зь дзьвюх абласьцей Украіны


Беларусь увяла часовыя абмежаваньні на імпарт сьвініны з Палтаўскай і Адэскай абласьцей у сувязі з успышкамі на гэтых тэрыторыях вострага віруснага захворваньня жывёлаў – афрыканскай чумы сьвіней (АЧС).

Ад пачатку 2017 году ва Ўкраіне зарэгістравана 75 успышак АЧС. Усяго ад 2012 году і па стане на 6 чэрвеня на тэрыторыі Ўкраіны вэтэрынары зарэгістравалі 221 выпадак АЧС у 23 абласьцях.

Раней, 12 траўня, Беларусь увяла часовыя абмежаваньні на імпарт сьвініны зь Віньніцкай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG