Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпалкоўнік міліцыі Ігар Вусік падаў у суд, каб адмяніць загад МУС аб звальненьні


Ігар Вусік
Ігар Вусік

Былы начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Крычаўскага РАУС Ігар Вусік падаў пазоў у Цэнтральны суд Менску, у якім патрабуе адмяніць загад МУС аб ягоным звальненьні.

Паводле Ігара Вусіка, у скарзе ён адзначае грубае парушэньне статуту службы і падпісанага зь ім кантракту.

«Начальнік РАУС выступіў у СМІ, даў камэнтар „Белсату“, яму нічога за гэта няма, толькі нас убачылі. Мы не як міліцыянты выступалі, а як грамадзяне для спыненьня злачынстваў у дачыненьні да нас з боку кіраўніцтва, але нас не пачула ні УУС, ні МУС», — сказаў былы міліцыянт БелаПАН.

Яшчэ адзін міліцыянт, звольнены з Крычаўскага РАУС, Андрэй Шашкоў, паводле Вусіка, ужо ўладкаваўся на службу ва Ўзброеныя сілы.

Ігара Вусіка і ягонага калегу Андрэя Шашкова звольнілі за распаўсюд дыскрэдытуючай інфармацыі ў СМІ. 31 траўня міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што звольненыя міліцыянты парушылі ўнутраную карпаратыўную этыку.

Раней Вусік і дзесяць ягоных падначаленых зьвярнуліся да міністра Шуневіча са скаргай на начальніка Крычаўскага РАУС Станіслава Чупрына і яго намесьніка Васіля Ціханенку. Яны расказалі пра паборы кіраўніцтва райаддзелу, абразы і наўмыснае стварэньне цяжкасьцяў у службе.

5 траўня Шуневіч сказаў, што праверка МУС выявіла «парушэньне дысцыпліны і ведамасных нарматыўных актаў з боку як кіраўніка РАУС, так і аўтара скаргі, які зьяўляецца фігурантам гэтай праверкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG