Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Норму бязмытнага ўвозу тавараў у Эўразійскі эканамічны саюз хочуць скараціць з 1500 да 500 эўра


Ілюстрацыйнае фота. На беларуска-польскай мяжы
Ілюстрацыйнае фота. На беларуска-польскай мяжы

Эўразійская эканамічная камісія зь ініцыятывы Беларусі прапанавала да 2021 году ўтрая зьнізіць норму бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстаньня, перадае БелаПАН. Пастанова тычыцца тавараў, што правозяцца аўтамабілямі, аўтобусамі, чыгункай ці морам, але не паветраным транспартам.

Праект пакуль абмяркоўваецца, прыняць рашэньне плянуецца да 3 чэрвеня.

У праекце дакумэнту прапануецца зьнізіць норму зь цяперашніх 1500 эўра да 1000 эўра ў 2019 годзе, да 750 эўра ў 2020 годзе і да 500 эўра к 1 студзеня 2021 году. Вагу «бязмытных» тавараў прапануецца зьнізіць зь сёньняшніх 50 кг да 25 кг у 2021 годзе.

Пры перавозцы тавараў паветраным транспартам нормы прапануецца пакінуць ранейшымі: бяз мытаў да 50 кг пры кошце да 10 тысяч эўра.

Цяпер у Беларусі дзейнічаюць дадатковыя абмежаваньні: калі чалавек перасякае мяжу наземным транспартам часьцей за раз на тры месяцы, можна правозіць тавараў бяз мыта ня больш як на 300 эўра вагой да 20 кг. Пасылкамі можна атрымліваць бяз мыта тавараў на 22 эўра і да 10 кг (пры перавышэньні лімітаў трэба даплаціць 30% ад сумы перавышэньня). Беларусь, як і іншыя краіны ЭАЭС, могуць уводзіць і іншыя абмежаваньні.

У Эўразійскі эканамічны саюз уваходзяць Расея, Казахстан, Беларусь, Армэнія і Кіргізстан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG