Ад 2 да 5 траўня інспэктары «Рассельнаснагляду» супольна з Дэпартамэнтам вэтэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі будуць правяраць прадпрыемствы, на якіх вырабляецца беларуская малочная, мясная і рыбная прадукцыя.
Пра гэта паведамляецца на сайце «Рассельгаснагляду».
Па выніках мінулага візыту расейскіх кантралёраў Расея зьняла абмежаваньні з двух прадпрыемстваў Беларусі — «Бабушкина крынка» і «Вялес-Міт».
Рассельгаснагляд рэгулярна выяўляе парушэньні пры пастаўках прадукцыі зь Беларусі. 3-га лютага Аляксандар Лукашэнка даручыў МУС разгледзець пытаньне аб распачынаньні крымінальнай справы ў дачыненьні да кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данквэрта за нанясеньне шкоды Беларусі.
У адказ на гэта Данквэрт рэкамэндаваў навесьці парадак на беларускіх прадпрыемствах.