Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніну Багінскую аштрафавалі за пікет ля КДБ на 1050 рублёў


Штодзённы аднаасобны пікет Ніны Багінскай ля будынку КДБ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:19 0:00

Штодзённы аднаасобны пікет Ніны Багінскай ля будынку КДБ

Пэнсіянэрку Ніну Багінскую аштрафавалі на 50 базавых велічыняў — гэта 1050 рублёў, альбо больш за 500 даляраў.

Такое рашэньне прыняла судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Вікторыя Шабуня.

Судзьдзя пакарала Ніну Багінскую за тое, што напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка, тая правяла пікет каля КДБ.

Ніна Багінская і пасьля Дня Волі працягвала выходзіць да будынка КДБ з бела-чырвона-белым сьцягам ці плякатамі. На мінулым тыдні актывістка стаяла каля КДБ з плякатам «Свабоду народу Беларусі».

Ніна Багінская — вядомая ў Менску актывістка дэмакратычнага руху, што шмат гадоў бярэ ўдзел у большасьці пратэставых акцыяў, хоць не належыць ні да якой партыі ці арганізацыі.

Суды шмат разоў прысуджалі Ніне Багінскай вялікія штрафы. У 2016 годзе судовыя выканаўцы апісалі хатнюю маёмасьць і лецішча актывісткі, каб дамагчыся прымусовага спагнаньня штрафаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG