Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ракетамі атакавалі ў Сырыі авіябазу сіл Асада ў адказ на прымяненьне хімічнай зброі

абноўлена

Як паведаміў прадстаўнік Пэнтагону, 59 ракет былі выпушчаныя па авіябазе сырыйскіх урадавых сілаў. Расея была папярэджаная загадзя.

Згодна з заявай Пэнтагону, 59 крылатых ракет былі выпушчаныя з борту амэрыканскіх эсьмінцаў, якія знаходзяцца ў Міжземным моры. Іх мэтай былі баявыя самалёты, умацаваныя схованкі для самалётаў, склады гаручага, бункеры з боепрыпасамі, сыстэмы супрацьракетнай абароны і радары. Былі зробленыя ўсе намаганні, каб прадухіліць страты сярод цывільнага насельніцтва і паменшыць рызыку для пэрсаналу авіябазы ў адпаведнасьці з Законам аб вядзеньні узброеных канфліктаў.

«У інтарэсах нацыянальнай бясьпекі ЗША», — Трамп растлумачыў прычыны ракетнай атакі на Асада

Пуцін «лічыць амэрыканскія ўдары па Сырыі агрэсіяй супраць сувэрэннай дзяржавы на надуманай падставе»

Расея прыпыніла дамову з ЗША аб прадухіленьні інцыдэнтаў і бясьпецы палётаў у Сырыі

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гэты ўдар стаў адказам на «барбарскую» хімічную атаку сырыйскай арміі. Мэта паветранага ўдару, паводле слоў прэзідэнта, — прадухіліць выкарыстаньне і распаўсюд зброі масавага паражэньня. «У інтарэсах нацыянальнай бясьпекі ЗША — прадухіленьне выкарыстаньня сьмяротнай хімічнай зброі. Не існуе ніякіх рознагалосьсяў адносна выкарыстаньня Сырыяй забароненай хімічнай зброі», — падкрэсьліў прэзыдэнт Трамп.

Гэта першая амэрыканская атака на пазыцыі сырыйскай арміі за ўсе шэсьць гадоў вайны ў Сырыі. За дзень да гэтага прэзыдэнт Трамп заявіў, што прымяненьне сырыйскай арміяй хімічнай зброі ў правінцыі Ідліб прымусіла яго зьмяніць погляды на рэжым Башара Асада.

Удар па вайскова-паветранай базе сырыйскай арміі рэзка пашырае маштабы вайсковай апэрацыі ЗША ў Сырыі. Да гэтага часу дзеяньні ЗША ў Сірыі абмяжоўваліся нанясеньнем паветраных удараў па пазыцыях тэрарыстычнай групоўкі Ісламская Дзяржава. Па паведамленьнях амэрыканскай прэсы, рашэньне аб паветранай атацы было прынята пасьля інтэнсіўных двухдзённых дыскусій вышэйшага амэрыканскага кіраўніцтва. Пэнтагон некалькі гадоў таму распрацаваў пляны паветраных нападаў, але адміністрацыя Барака Абамы палічыла за лепшае не ўступаць у прамы канфлікт з сырыйскай арміяй, абмежаваўшыся папярэджаньнямі аб магчымасьці такіх нападаў у выпадку ўжываньня хімічнай зброі сіламі, вернымі сырыйскаму ўраду.

CNN паведамляе, што на сырыйскай вайскова-паветранай базе працавалі расейскія вайскоўцы. Крэмль быў папярэджаны пра атаку загадзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG