У сацыяльных сетках зьявіліся заклікі правесьці 31 сакавіка а 19-й гадзіне насупраць будынка Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў Менску акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі пад лёзунгам «Патрыёт — не злачынца».
Перад абвешчаным часам тэрыторыю каля будынка пачалі прыбіраць, зьявіліся аўтазакі, аўтобус зь міліцыяй, «сіні бусік» ды палівальная машына. Частку вуліцы Камсамольскай з дапамогай эвакуатараў вызвалілі ад машын, каб запаркаваць аўтазакі ды машын спэцслужбаў.