Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ: 25 сакавіка па Беларусі затрыманыя дзясяткі журналістаў. Абнаўляецца

абноўлена

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» зьбірае інфармацыю пра выпадкі затрыманьняў і перашкодаў у працы журналістаў 25 сакавіка (сьпіс абнаўляецца).

Паводле стану на 18.30 25 сакавіка вядома, што затрымліваліся як мінімум 25 чалавек. 20 вызваленыя. Застаюцца затрыманымі:

Дзяніс Івашын — сайт InformNapalm — Фрунзенскі РАУС;

Аляксандар Баразенка — «Белсат» — Маскоўскі РАУС;

Дзьмітры Карэнка — незалежны журналіст. Месца знаходжаньня невядомае;

Яраш Мікіта — «Ганцавіцкі час», Першамайскі РАУС;

Антон Карлінэр — фатограф (Расея);

Алена Бычкова;

Іван Ярывановіч;

Ларыса Шчыракова;

Калегі ня могуць знайсьці брытанскага журналіста Філіпа Ворвіка. Інфармацыі ні пра яго затрыманьне, ні пра тое, дзе ён і што зь ім, няма.

Акрамя таго, у Віцебску застаецца затрыманым Арцём Сізінцаў, «Радыё Рацыя».

Менск:

Вызвалілі Арцёма Шрайбмана (TUT.BY). Журналіст паведаміў, што Аляксандра Баразенку (Белсат), які быў зь ім, хутчэй за ўсё ня вызваляць.

Журналіст Дзьмітры Карэнка: забралі за відэаздымку а 14:00 насупраць «Акадэмкнігі», паведамляе ў твітэры ПЦ «Вясна».

Затрыманыя Філіп Ворвік (Вялікабрытанія), Андрэй Дубінін.

На Кастрычніцкай плошчы за Палацам рэспублікі амапаўцы пабілі журналістаў Кацярыну Бахвалаву, Ігара Ільяша, Вольгу Давыдаву.

Была затрыманая пазаштатная журналістка «Новага Часу» Зінаіда Цімошак. Яе завезлі ў Леніскі РАУС Менску. Пазьней адпусьцілі.

16.30. Стала вядома, што затрыманы журналіст Станіслаў Івашкевіч. У якім ён аддзяленьні міліцыі — невядома.

16.15. З Завадскога РАУС вызвалілі журналістаў «КП у Беларусі», «Нашай Нівы», Любоў Лунёву, Дзмітрыя Буянава і Генадзя Барбарыча. Зь Першамайскага — Вольгу Быкоўскую, з Маскоўскага — Захара Шчарбакова.

16.20. Зь Першамайскага РАУС вызвалілі Вольгу Быкоўскую.

16.15. З Завадскога РАУС вызвалілі журналістаў «КП у Беларусі», «Нашай Нівы», Любоў Лунёву, Дзмітрыя Буянава і Генадзя Барбарыча.

Затрыманыя журналісты Мікіта Яраш (газета «Ганцавіцкі час»), Аляксандр Баразенка, Станіслаў Івашкевіч (Белсат), Арцём Шрайбман (TUT.BY), Уладзімер Грыдзін (БелаПАН), расейскі фатограф Антон Карлінер, рэдактар сайта InformNapalm Дзяніс Івашын, журналісты Любоў Лунёва і Дзьмітрый Буянаў (міліцыя разьбіла камэру пры затрыманьні), Захар Шчарбакоў (БелаПАН), Зьміцер Карэнка; журналісты «КП у Беларусі» Ірына Козьлік, Дар’я Пуцейка, Ганна Рыбчынская, галоўны рэдактар «КП у Беларусі» Андрэй Ляўкоўскі; Генадзь Барбарыч («Радыё Рацыя») і Генадзь Шарыпкін (radio france internationale, акрэдытацыя МЗС, вызвалілі пасьля праверкі дакумэнтаў), Ірына Арахоўская і Арцём Гарбацэвіч («Наша Ніва»), журналістка Вольга Быкоўская (павезьлі ў Першамайскі РАУС).

Падчас «хапуна» у офісе закрытага ўладамі ПЦ «Вясна» затрымана журналістка Ганна Бадзяка. Журналістку вызвалілі праз 1,5 гадзіны пасьля затрыманьня.

13.25. Журналіст «Новага часу» Уладзіслаў Рубанаў ня змог прайсьці да Акадэміі навук, дзе, меркавана, мусіць пачацца вулічная акцыя. Ад Парку Чалюскінцаў стаяць міліцыянты і правяраюць людзей, якія ідуць у бок Акадэміі навук. У Рубанава папрасілі «акрэдытацыю» — рэдакцыйнае пасьведчаньне і рэдакцыйнае заданьне не задаволілі міліцыянтаў. Яны не дазволілі журналісту прайсьці.

Гомель. Пасьля заканчэньня акцыі «Марш недармаедаў-2» затрыманая журналістка Ларыса Шчыракова (павезьлі ў Гомельскі РАУС), а таксама журналіст-фрылянсэр Андрэй Мядзьведзеў (яго затрымала міліцыя на вуліцы, пасадзіла ў аўтамабіль і павезла ў Рэчыцу), паведамляе БелаПАН.

На 10 гадзін раніцы ў суботу журналістаў Марыю Булавінскую, Марыну Драбышэўскую і Яўгена Меркіса выклікалі у міліцыю нібыта для складаньня пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэньні. Журналістаў апыталі адносна ранейшых сюжэтаў. Супраць Яўгена Меркіса складзеныя 2 адміністрацыйныя пратаколы. Пасьля гэтага журналісты вызваленыя.

Затрыманыя два журналісты TUT.BY Алена Бычкова, Іван Ярывановіч і журналістка БелаПАН Алена Германовіч.

Таксама зьнікла сувязь з кіраўніком гомельскай філіі ГА «БАЖ», журналістам Анатолем Гатоўчыцам. Ягоная жонка Марыя Шыманоўская распавяла Свабодзе: «Анатоль выйшаў з кватэры, каб ісьці ў горад. Я прасачыла з балькона, ці ён выйшаў, але ён з пад’езду не выходзіў. Ужо паўгадзіны ягоны тэлефон адключаны».

А 12.30 жонка Анатоля Гатоўчыца паведаміла, што муж пазваніў ёй з чужога тэлефона і сказаў, што зараз на ён волі, і ўсе падрабязасьці раскажа пасьля.

Орша: Мусіць выйсьці на свабоду пасьля арышту Віктар Андрэеў, рэдактар рэгіянальнага сайта orshatut.by. Андрэеў быў затрыманы 12 сакавіка пасьля акцыі супраць «дэкрэту пра дармаедаў» у Оршы.

Віцебск. Затрыманыя журналісты «Белсату» Вольга Чайчыц і Андрэй Козел. Вязуць у аддзяленьне міліцыі. Затрымалі карэспандэнта «Радыё Рацыя» па Віцебскай вобласьці Арцёма Сівенцава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG