Былы лідэр «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў, які жыве цяпер ва Ўкраіне, у інтэрвію Свабодзе распавёў, што яшчэ летась міліцыянты здымалі на відэакамэру заняткі ў бабруйскім клюбе «Патрыёт».
«Яны здымалі цалкам увесь летнік ад пачатку і да канца яшчэ летась. Яны доўга ня ведалі, што з гэтым рабіць і як да гэтага ставіцца. Бо клюб быў афіцыйна зарэгістраваны, усё нармальна. І тыя афіцэры, якія здымалі, падыходзілі і казалі: „Хлопцы, вы ж добрую справу робіце, мы з вамі мусім быць на адным баку“.
А тут нехта вырашыў усе пазлы скласьці, усе матэрыялы, якія даўно ляжалі, скампанавалі, і, відаць, паклалі на стол Лукашэнку. Для чаго? Каб зноўку ён стаў неадэкватным і са сваімі страхамі нарабіў тут бедаў».
Цалкам інтэрвію зь Сяргеем Чыславым чытайце на сайце Свабоды пазьней.