Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экскурсію ў Курапаты правядзе Мікола Крывальцэвіч, які браў удзел у эксгумацыях магілаў у 1988 годзе


Экскурсія ў Курапаты 26 лютага.
Экскурсія ў Курапаты 26 лютага.

Ад 26 лютага штосуботу праходзяць бясплатныя экскурсіі ва ўрочышча Курапаты, месца згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Ініцыятыва распачалася, калі паўстаў лягер абаронцаў Курапатаў супраць забудовы ля ўрочышча, яна працягваецца і пасьля таго, як забудоўшчык вырашыў адмовіцца ад будаўніцтва ля Курапатаў.

18 сакавіка экскурсію правядзе вядомы археоляг Мікола Крывальцэвіч, які ў 1988 годзе ў якасьці экспэрта браў удзел у эксгумацыях у Курапатах.

Збор а 12-й гадзіне каля Крыжа Пакутаў.

Як нагадвае грамадзкая актывістка адна з заснавальніц Віртуальнага музэя савецкіх рэпрэсіяў Валерыя Чарнаморцава, кожную суботу а 12-й гадзіне вядомыя гісторыкі, археолягі, краязнаўцы, экскурсаводы праводзяць бясплатныя экскурсіі ва ўрочышча Курапаты- месца сталінскіх расстрэлаў 1937-1941 гг., сымбаль сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.

«Прыходзьце самі. Запрашайце сяброў і знаёмых! Толькі памяць пра трагічныя старонкі нашай мінуўшчыны можа даць нам шанец на будучыню незалежнай Беларусі!», — заклікае Валерыя Чарнаморцава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG