Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве на «Маршы недармаедаў» затрымалі тых, хто выступаў на мітынгу і трымаў плякаты


"Марш недармаедаў" у Магілёве 15 сакавіка 2017 году
"Марш недармаедаў" у Магілёве 15 сакавіка 2017 году

У Магілёве «Марш недармаедаў», які сабраў каля 500 чалавек, скончыўся затрыманьнямі. Паводле зьвестак праваабаронцаў зьняволена прынамсі дзевяць удзельнікаў акцыі пратэсту.

З гвалтам затрымлівалі тых хто выступаў на мітынгу, альбо прыйшоў на яго з плякатамі. Людзі спрабавалі перашкодзіць міліцыянтам у цывільным затрымліваць актывістаў.

У зьняволеньні сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Дзьмітры Люнтаў. Ён узяў на сябе ролю вядоўцы мітынгу. У міліцыі і сябра партыі БНФ Аляксандар Страх. Ваенны пэнсіянэр пачаў мітынг. І разам зь Люнтавым вёў яго.

Затрыманыя за плякаты Канстанцін Чарноў і Алена Кісель
Затрыманыя за плякаты Канстанцін Чарноў і Алена Кісель

Затрыманы і бялыніцкі актывіст «Гавары праўду» Алег Мяцеліца. Ён выступаў на мітынгу і заклікаў іншых пераймаць ягоны прыклад. «Нягледзячы на затрыманьне арганізатараў мы мусіў паказаць, што мы здольныя правесьці мітынг і ўладкаваць сваё жыцьцё. Ня бойцеся выступаць і гаварыць пра тое, што ў вас набалела», — зьвяртаўся да грамады Алег Мяцеліца.

Пэнсіянэр Аляксандар Нажэнка таксама сярод затрыманых. Ён чарнобылец і казаў на мітынгу пра сацыяльную несправядлівасьць.

На мітынгу «Марша недармаедаў»
На мітынгу «Марша недармаедаў»

Алена Крэнь утрымліваецца ў Ленінскім аддзеле міліцыі. Гэта пацьвердзіў яе муж. Алена шматдзетная маці. Яна таксама выступала на мітынгу. Паводле жанчыны натхніў яе на выступ блогер Максім Філіповіч, які цяпер у зьняволеньні. Алена запатрабавала, каб яго вызвалілі.

Ігара Чарняка гвалтам зацягнулі ў машыну. На мітынгу ён трымаў плякат «Немагчыма ўжо!». Першы раз людзі адбілі хлопца ад міліцыянтаў. Другі раз, калі яго зацягнулі ў машыну зь дзясятак чалавек перагарадзілі ёй дарогу і ўчынілі патасоўку зь міліцыянтамі. Гвалтам людзей адцясьнілі ад машыны і яна зьехала. Кіраваў затрыманьнем намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі абласной управы ўнутраных спраў палкоўнік Сяргей Волкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG