Пра гэта Філіповіч змог паведаміць сваёй маці праз тэлефон. Блогер знаходзіцца ў турме, 13 сакавіка ён быў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3, якая адбылася ў Гомелі 19 лютага.
Філіповіч кажа, яго «хочуць трымаць у турме як мага даўжэй».
Паводле зьвестак каардынатара прафсаюзу РЭП Андрэя Стрыжака, другі суд над Філіповічам мае прайсьці сёньня. Справу будзе разглядаць суд Савецкага раёну Гомеля.