У заяве «Міжнароднай амністыі», апублікаванай у панядзелак, адзначаецца масіраваны наступ праваахоўных органаў на права грамадзян свабодна выказваць сваё меркаваньне і свабодна ладзіць мірныя сходы. У мінулыя выходныя дзесяткі мірных пратэстоўцаў і журналісты падвергнуліся затрыманьням і арыштам у розных гарадах Беларусі.
«На фоне здушэньня грамадзянскіх свабодаў у Беларусі, размах цяперашніх выступаў пратэсту ня мае прэцэдэнту ў апошнія гады. Выглядае, выступы зрабіліся нечаканасьцю для ўладаў», заявіў дырэктар Эўрапейскага і Цэнтральнаазіяцкага аддзяленьня «Міжнароднай амністыі» Джон Дальхайзэн.