“Бач, вачэй не паказвае. Няхай бы прыехаў, падзівіўся, дапамог свайму былому заводу. Ня едзе!” - абураліся рагачоўцы.
«Мы Лукашэнку паднялі, і цяпер у яго ўскружылася галава», - мітынгоўцы у Рагачове
Каля трохсот жыхароў Рагачову сабраліся 12 сакавіка на галоўнай плошчы гораду каля райвыканкаму, каб выказаць сваё рашучае непрыняцьце дэкрэту №3. Але ня толькі дэкрэт абурае рагачоўцаў: людзі не прымаюць стаўленьне ўладаў да звычайных грамадзянаў, да эканамічнай сытуацыі ў рэгіёне і краіне. Найпершае патрабаваньне: дайце людзям працу, магчымасьць зарабіць і карміць свае сем’і.
“Бач, вачэй не паказвае. Няхай бы прыехаў, падзівіўся, дапамог свайму былому заводу. Ня едзе!” - абураліся рагачоўцы.



Да пратэстоўцаў прыехаў намесьнік начальніка Рагачоўскага РАУСу падпалкоўнік Серабро, папярэдзіў, каб не парушалі грамадзкі парадак. “Ніхто вам не забараняе выказваць свае думкі, абы толькі ня лаяліся, не крычалі”, - досыць памяркоўна тлумачыць міліцыянт.


Калёна ў паўтары сотні чалавек рушыла па ходніках у цэнтар гораду, дзе сабралася прыкладна столькі ж іншых пратэстоўцаў.
