Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт Кампартыі Беларусі крытыкуе ўлады за Курапаты


На сайце Камуністычнай партыі Беларусі зьмешчаны артыкул з крытыкай уладаў за перамовы з грамадзкасьцю ў справе мэмарыялізацыі Курапатаў.

«Магчыма, што такім чынам улада спрабуе часткова зьнізіць сацыяльную напругу, адцягнуць увагу грамадзтва ад сырога дэкрэту № 3 і прапанаваць тэму для дыскусій».

«Нас таксама насьцярожвае і магчымы зьнешнепалітычны ўплыў. За апошнія паўтара года „пацяпленьня“ стасункаў з Эўразьвязам у Курапаты зачасьцілі афіцыйныя польскія дэлегацыі. Што яны маглі там забыцца? Падтэкст, відаць, такі, што ў Курапатах пахаваныя польскія грамадзяне», — піша аўтар артыкула.

Аўтар публікацыі настойвае на тым, што дагэтуль дакладна невядома, хто пахаваны ў Курапатах.

Аўтар таксама выстаўляе прэтэнзію ўладам за перамовы з «радыкаламі» ў справе Курапатаў. Маюцца на ўвазе і круглы стол у «Советской Белоруссии», і адмысловае ток-шоў на дзяржаўным ТБ, і сам факт спыненьня будаўніцтва. Аб прадстаўніках улады, якія ідуць на кантакт з грамадзкасьцю, сайт Кампартыі піша:

«Падобныя „галубы-міратворцы“ ў шэрагах улады мусяць разумець, што ўсе перамовы з радыкаламі і саступкі канчаюцца аднолькава: дай палец, адкусяць і руку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG