Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане ангельскую мову могуць зрабіць афіцыйнай


Астана.
Астана.

У Казахстане на публічнае абмеркаваньне вынесены праект канстытуцыйнай рэформы аб пераразьмеркаваньні паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады.

Дакладваючы 1 сакавіка прэзыдэнту Нурсултану Назарбаеву аб прапановах, якія паступілі ад грамадзян адносна паправак у канстытуцыю краіны, кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Адыльбэк Джаксыбэкаў сказаў, што сярод іх ёсьць прапанова надаць ангельскай мове «афіцыйны статус».

Паводле цяперашняй Канстытуцыі Казахстану, казахская мова ў краіне мае статус дзяржаўнай. Адносна расейскай мовы, казахская канстытуцыя адзначае: «У дзяржаўных арганізацыях і органах мясцовага самакіраваньня нароўні з казахскай афіцыйна ўжываецца расейская мова».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG