Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей паедзе ў Расею размаўляць з Лаўровым «пра ўдзел Беларусі ў інтэграцыйных структурах»


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 21–22 лютага зладзіць працоўную паездку ў Расею. Асноўнай тэмай стане «павышэньне эфэктыўнасьці ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах, штаб-кватэры якіх разьмешчаныя ў Маскве». Заплянаваная сустрэча зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.

У Маскве разьмяшчаецца кіраўніцтва структураў так званай «Саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі, а таксама штаб-кватэра Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Таксама ў Маскве месьціцца штаб-кватэра Эўразійскай камісіі, але фінансавы рэгулятар ЭАЭС разьмяшчаецца ў Алматы, а суд ЭАЭС — у Менску.

На пачатку лютага расейскія сайты запусьцілі чуткі пра пляны Беларусі выйсьці з інтэграцыйных структураў Расеі. Беларусы ацанілі ідэю, але #belxit не адбыўся, хоць з расейскага боку і зьявілася памежная зона.

На 15:00 21 лютага ў МЗС Беларусі была анансаваная імпрэза да Міжнароднага дня роднай мовы. Паведамлялася, што падчас урачыстасьцей Макей і прадстаўнікі дыпляматычных місій, акрэдытаваных на Беларусі прачытаюць паэтычныя радкі Янкі Купалы па-беларуску і на іншых многіх мовах сьвету. Але ці возьме Макей удзел у імпрэзе да адлёту, ці ня зможа ўзяць удзел, пакуль невядома.

Тым часам Уладзімер Пуцін падпісаў указ аб прызнаньні Расеяй пашпартоў так званых «ДНР» і «ЛНР». У сувязі з гэтым беларусы стварылі пэтыцыю пра памежны кантроль на мяжы з Расеяй зь беларускага боку. У памежным камітэце Беларусі ня ведаюць, што рабіць з пашпартамі «ДНР» і «ЛНР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG