Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У памежным камітэце і МЗС Беларусі ня ведаюць, што рабіць з пашпартамі «ДНР-ЛНР»


Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ўказ Уладзімера Пуціна аб прызнаньні пашпартоў самаабвешчаных ДНР і ЛНР быў прадыктаваны «выключна гуманітарнымі меркаваньнямі».

18 лютага Пуцін падпісаў распараджэньне аб прызнаньні дакумэнтаў жыхароў шэрагу раёнаў Данбасу сапраўднымі ў Расейскай Фэдэрацыі.

Ці будуць дапускацца ўладальнікі пашпартоў так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» на тэрыторыю Беларусі?

На пытаньне Радыё Свабода ў прэсавай службе Дзяржаўнага памежнага камітэту нагадалі, што на ўнутраных рэйсах паміж Масквой і Менскам, як і іншымі «саюзнымі» гарадамі, памежны кантроль не ажыцьцяўляецца. Аднак на ўдакладненьне — ці азначае гэта, што любы «грамадзянін ДНР-ЛНР» бесьперашкодна можа трапіць у Беларусь — суразмоўца адказаў, што не гатовы пракамэнтаваць сытуацыю больш падрабязна.

У МЗС Беларусі Свабодзе таксама заявілі, што вывучаюць сытуацыю і не гатовыя сказаць нешта канкрэтнае.

У Крамлі спасылаюцца на тое, што з прычыны «блякады» Данбасу афіцыйным Кіевам тысячы людзей ня маюць магчымасьці аформіць ці падоўжыць пашпарты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG