Тысячы ўкраінцаў прыйшлі на плошчу Незалежнасьці ў цэнтры Кіева ўшанаваць памяць загінулых. Людзі прайшлі маршам памяці да мэмарыялу на Інстытуцкай вуліцы.
21 лістапада 2013 году каля тысячы жыхароў Кіева выйшлі на плошчу Незалежнасьці, пратэстуючы супраць рашэньня ўраду адкласьці падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьявзам. У лютым 2014 году пры разгоне акцый пратэсту загінулі звыш ста чалавек. Масавыя антыўрадавыя выступы, якія атрымалі назву Эўрамайдан, завяршыліся зьменай улады на Украіне.