Ён дадаў, што ўрэгуляваньне адносін з Расеяй зьяўляецца часткай перадвыбарчай праграмы Трампа, якую «трэба выконваць».
Старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Слуцкі заявіў журналістам, што рана лічыць новага прэзыдэнта ЗША «прарасейскім» і што ён на пэўным этапе «скарыстаўся настроямі аднапавярховай Амэрыкі», якая нібыта не падтрымлівае «антыпуцінскія настроі».
Кіраўнік камітэта па абароне і бясьпецы Савета Фэдэрацыі Віктар Озераў назваў словы пра неабходнасьць вярнуць Крым Украіне спробай пагасіць крытыку ў адрас Трампа ў сувязі з абвінавачваньнямі ў сувязях яго памочнікаў з Расеяй.
Напярэдадні прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсэр заявіў, што Дональд Трамп прытрымліваецца «жорсткай лініі» ў адносінах да Масквы. Па словах Спайсэра, прэзыдэнт ЗША ясна даў зразумець, што ўрад Расеі павінен"вярнуць" Крым і адмовіцца ад гвалту на ўсходзе Ўкраіны.