Найбольшая колькасьць «бязьвізавых» замежнікаў прыехала зь Нямеччыны — 16 чалавек. 14 гасьцей прыбылі з Польшчы, 15 — зь Вялікай Брытаніі, 8 — з Чэхіі.
«Гасьцей у асноўным чакаем з краін Эўразьвязу, ЗША і іншых дзяржаў, дзе дастаткова шырокая беларуская дыяспара. Для папулярызацыі краіны мы з усімі зацікаўленымі ўжо правялі дастаткова сур’ёзную працу», — цытуе «СБ. Беларусь сегодня» намесьніка міністра спорту і турызму Міхаіла Краўца.
Пяцідзённы бязьвізавы рэжым, для тых, хто трапляе ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», пачаў дзейнічаць 12 лютага. Ён распаўсюджваецца на грамадзянаў 80 краінаў сьвету, сярод якіх усе краіны Эўразьвязу, а таксама Бразылія, Інданэзія, ЗША, Японія ды іншыя дзяржавы.