Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкія выбары ў Туркмэністане. Паводле ЦВК яўка перавысіла 97%


Гурбангулы Бердымухамэдаў
Гурбангулы Бердымухамэдаў

У Туркмэністане адбыліся выбары прэзыдэнта краіны. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць дзевяць кандыдатаў, у тым ліку дзейны прэзыдэнт Гурбангулы Бердымухамэдаў.

Яўка на выбарах, паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, перавысіла 97 працэнтаў. Карэспандэнты туркмэнскай службы Радыё Свабода (Радыё Азатлык) пры гэтым паведамляюць, што вялікай актыўнасьці на выбарчых участках у нядзелю не назіралася.

Папярэднія вынікі галасаваньня стануць вядомыя ў панядзелак.

Бердымухамэдаў упершыню стаў прэзыдэнтам Туркмэністану ў 2007 годзе. На выбарах у 2012 годзе за яго, паводле афіцыйных дадзеных, прагаласавалі 97 адсоткаў выбаршчыкаў. Тады ў ЦВК краіны гэтак жа заяўлялі пра амаль стоадсоткавую яўку.

У верасьні 2016 году ў Канстытуцыю Туркмэністану былі ўнесеныя зьмены, якія павялічваюць тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы з 5 да 7 гадоў. Тады ж было адменена ўзроставае абмежаваньне для абраньня прэзыдэнтам.


У 2017 годзе працэс абраньня прэзыдэнта Туркмэністана ўпершыню стаў шматпартыйным. Сам дзейны прэзыдэнт вылучаны ад Дэмакратычнай партыі, а сярод яго канкурэнтаў — кандыдаты ад Партыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў і ад Аграрнай партыі.

Дзейны прэзыдэнт Туркмэністана піша павучальныя кнігі для грамадзян краіны, займаецца аўтагонкамі, таксама яго ўзвышаюць як майстра верхавой язды, спартоўца, сьпевака і кампазытара. Пры гэтым за апошні год у краіне арыштавалі адразу трох вядомых туркмэнскіх сьпевакоў, а адзін з іх нават прызнаваўся ў сваіх злачынствах у эфіры дзяржаўнага ТВ. Тыя выканаўцы, што засталіся, прафэсіяналізмам не вылучаюцца.

Скокі на выбарах прэзыдэнта ў Туркмэністане
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00

Напярэдадні галасаваньня прэзыдэнт «царскім жэстам» аддаў свой эфірны час на дзяржаўным тэлеканале канкурэнтам па выбарах, каб тыя таксама змаглі правесьці агітацыйную кампанію. Але канкурэнтам гэта мала дапамагло. Хоць Бердымухамэдаў і не выступаў з перадвыбарнымі прамовамі, усе трансьляцыі яго сустрэч з насельніцтвам туркмэнская тэлевізія ператварыла ў актыўную перадвыбарчую кампанію прэзыдэнта. Асаблівы ўпор рабіўся на тое, як Бердымухамэдаў уручаў падарункі і даваў абяцаньні.

Яшчэ ў 2015 годзе ў Ашхабадзе яму пры жыцьці паставілі пазалочаны помнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG