Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеўка, якая дае жару на басе


Тэл Вілкенфэлд
Тэл Вілкенфэлд

У ліпені 2007 году Эрык Клэптан арганізаваў у Чыкага 11-гадзінны фэстываль пад назвай «Eric Clapton’s Crossroads Guitar Festival». Сярод шматлікіх вядомых выканаўцаў (супэрзоркай фэстывалю быў Бі Бі Кінг) выступіў і знакаміты джаз-рокавы гітарыст Джэф Бэк, які, як Эрык Клэптан і Джымі Пэйдж, у 1960-х граў у гурце «The Yardbirds». Сэнсацыяй фэстывалю, аднак, стаў ня Джэф Бэк з Эрыкам Клэптанам, і нават не Бі Бі Кінг, а маладзенькая бас-гітарыстка, якая выступіла побач з Бэкам на сцэне. Яна выглядала на гадоў 16-17, але грала як сапраўдны вэтэран бас-гітары. Некаторыя падумалі — відаць, дачка або ўнучка Джэфа Бэка...

Вось клясычная кампазыцыя Джэфа Бэка, «Cause We’ve Ended As Lovers!», у якой невядомая шырэйшай публіцы басістка побач з легендай гітары грае сваю сольную партыю бязь ценю якой-колечы зьбянтэжанасьці:

У сапраўднасьці бас-музыкантцы было тады 20 гадоў, звалі яе Тэл Вілкенфэлд (Tal Wilkenfeld), паходзіла яна з Аўстраліі і ніякіх сваяцкіх дачыненьняў да Джэфа Бэка ня мела. У 2007 годзе яна падрыхтавала свой першы сольны альбом, выступіла разам з самім Чыкам Карыем падчас ягонага канцэртнага туру ў Аўстраліі, а неўзабаве потым у свой гурт узяў яе Джэф Бэк. Супрацоўніцтва Вілкенфэлд з Бэкам працягвалася тры гады. Вось яшчэ адзін іхны драйвавы кавалак са згаданага клэптанаўскага фэстывалю:

Тэл Вілкенфэлд пачала вучыцца граць на гітары, калі ёй было 14 гадоў. У 17 гадоў яна перайшла на бас-гітару. А ў свае 22 гады яна стала музычнай зоркай — часопіс «Bass Player» у 2008 выбраў яе музычным адкрыцьцём году. Вось яе выступ зь яшчэ адной славутасьцю джаз-року, клявішнікам Гербі Гэнкакам:

Тэл Вілкенфэлд, якая нарадзілася ў Сыднэй у Аўстраліі, у 16 гадоў кінула школу («ніякага толку ад яе мне ня будзе», сказала некалі) і выехала ў ЗША, вырашыўшы заняцца музычнай кар’ерай. Акрамя выступаў і запісаў са славутасьцямі рок- і джаз-музыкі, Тэл выступае і запісвае таксама самастойна, са сваім уласным гуртом. Аказваецца, яна яшчэ й няблага сьпявае. Сёлета чакаецца ейны другі сольны альбом. Магчыма, адна з песьняў з гэтага альбому:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG