Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель заклікае Пуціна спыніць гвалт у Данбасе


Ілюстрацыйнае фота. Ангела Мэркель і Ўладзімір Пуцін
Ілюстрацыйнае фота. Ангела Мэркель і Ўладзімір Пуцін

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель 7 лютага заклікала прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна выкарыстаць уплыў на сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны, каб дапамагчы пакласьці канец баявым дзеяньням. Пра тэлефонную размову такога зьместу паміж Мэркель і Пуціным паведаміў прадстаўнік нямецкага ўраду Штэфэн Зайбэрт.

Па словах Зайбэрта, бакі «пагадзіліся, што новыя намаганьні павінны быць зробленыя для забесьпячэньня спыненьня агню, і папрасілі міністраў замежных спраў і іх дарадцаў заставацца ў цесным кантакце».

Крэмль у паведамленьні пра гэтую размову заявіў, што Мэркель і Пуцін выказалі «сур’ёзную занепакоенасьць у сувязі з эскаляцыяй збройнага канфлікту, што прыводзіць да чалавечых ахвяраў».

Украінскія вайскоўцы і прарасейскія сеэпаратысты абвінавацілі адзін аднаго ў апошні эскаляцыі баявых дзеяньняў ва ўзброеным канфлікце, ахвярамі якога за няпоўныя тры гады сталі амаль 10 000 чалавек.

Мэркель разам з прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам больш за два гады прыкладаюць намаганьні, каб пакласьці канец канфлікту. Пры іх садзейнічаньні ў 2015 годзе былі заключаны менскія пагадненьні, але бакі супрацьстаяньня не прытрымліваюцца гэтых дамоўленасьцяў аб спыненьні агню.

ЗША, ЭЗ ды іншыя краіны Захаду ўвялі санкцыі супраць Расеі з прычыны прадастаўленьня ёй дапамогі сэпаратыстам. Крэмль адмаўляе датычнасьць да паставак зброі і асабістага складу, прызнаючы наяўнасьць у зоне баявых дзеяньняў расейскіх «добраахвотнікаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG