Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанскі журналіст: Пасьля выдачы зь Беларусі Лапшына не пасадзяць у турму


Мэхман Аліеў, дырэктар азэрбайджанскага інфармацыйнага агенцтва Turan, лічыць, што блогеру Аляксандру Лапшыну, якога прымусова вышлюць зь Менску ў Баку, «нічога сур’ёзнага» не пагражае. На ягоную думку, справа Лапшына закончыцца прынясеньнем афіцыйных прабачэньняў блогерам у Баку.

РС: Што, па-вашаму, пагражае блогеру Аляксандру Лапшыну ў Азэрбайджане, пасьля ягонай экстрадыцыі зь Беларусі?

Улады хочуць, каб Лапшын апынуўся ў Баку, каб захаваць твар.

Мэхман Аліеў: Шчыра кажучы, я думаю, што яму ня будзе пагражаць нічога сур’ёзнага. Чаму? Таму што ён зьяўляецца трайным грамадзянінам — Украіны, Расеі і Ізраілю. У першую чаргу Расея і Ізраіль хадайнічаюць і стараюцца зрабіць усё дзеля таго, каб Лапшын ня быў заключаны ў турму. Кампрамісны варыянт тут такі, каб ён прынёс прабачэньні — на што ён і гатовы — і напісаў ліст, што ён правініўся. Я думаю, што ўлады Азэрбайджану гэтым і задаволяцца. Як я разумею, улады хочуць, каб Лапшын апынуўся ў Баку, каб ён тут выступіў, каб улады захавалі твар — маўляў, вось яны дабіліся экстрадыцыі чалавека, які парушыў унутранае заканадаўства і рашэньне пра забарону ўезду ў Нагорны Карабах зь нейкай іншай краіны, абмінаючы Азэрбайджан. Таму Азэрбайджан ня будзе псаваць адносінаў з Ізраілем і Расеяй з-за Аляксандра Лапшына. Па-мойму, абодва бакі настойваюць на тым, каб Лапшына не перасьледавалі ў судовым парадку.

РС: А ці былі раней такія выпадкі, каб некага прыцягалі да судовай адказнасьці за парушэньне забароны ўезду ў Нагорны Карабах?

Мэхман Аліеў: Не, не было. Я думаю, што ў цяперашняй сытуацыі гэта была асабістая абраза на ўзроўні прэзыдэнта краіны. Я мяркую, што справа Лапшына зьвязаная больш з гэтым. Таму што было ўжо нямала вядомых замежных артыстаў, грамадзкіх дзеячаў, дэпутатаў, якія езьдзілі ў Нагорны Карабах без дазволу азэрбайджанскіх уладаў, і іх уносілі ў чорны сьпіс як людзей, чыя прысутнасьць непажаданая ў Азэрбайджане. Некаторых зь іх потым не ўпускалі ў Азэрбайджан, але тыя, якія прыносілі прабачэньні, тлумачачы, прыкладам, што яны ня ведалі, што існуе такі закон — яны ў Азэрбайджан дапускаюцца.

РС: А каго асабіста ў Азэрбайджане мог абразіць блогер Лапшын сваімі матэрыяламі?

Мэхман Аліеў: У гэтай сытуацыі, я лічу, справа датычыць абразы першай асобы ў краіне. То бок, Аліеў ніколі ня церпіць асабістай зьнявагі, скажам так.

***

Блогер з грамадзянствам Ізраілю і Расеі Аляксандар Лапшын быў затрыманы ў Менску 14 сьнежня 2016 году як асоба, абвешчаная ў міжнародны вышук. Менскі суд арыштаваў яго на 2 месяцы. Блогер знаходзіцца ў «чорным сьпісе» азэрбайджанскага МЗС за наведваньне Нагорнага Карабаху, але, нягледзячы на гэта, прыяжджаў у Баку. Азэрбайджан абвясьціў яго ў міжнародны вышук за парушэньне закону аб дзяржаўнай мяжы і міграцыйнага заканадаўства. Паводле Генпракуратуры Азэрбайджану, у Баку Лапшына чакаюць абвінавачаньні ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку ў закліках да гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу і ў парушэньні дзяржаўнай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG