Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ не зьбіраецца ўводзіць памежны кантроль на мяжы зь Беларусьсю


Фэдэральная служба бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі патлумачыла сёньня, што не плянуе ўводзіць кантроль на мяжы зь Беларусьсю.

«Усталяваньне памежнай зоны на расейска-беларускім участку мяжы не прадугледжвае памежнага кантролю асобаў, транспартных сродкаў, грузаў і адкрыцьця пунктаў пропуску празь дзяржаўную мяжу» — гаворыцца ў паведамленьні ФСБ.

1 лютага Расея ўстанавіла памежную зону на межах Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласьцей зь Беларусьсю ў адпаведнасьці з загадам дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава.

Раней памежных зонаў на межах субʼектаў Расеі зь Беларусьсю не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG