Яны трымалі ў руках расейскі сьцяг і зрабілі відэазапіс пікету, у якім між іншага выказваліся, што беларусы і расейцы — адзін народ; зь іхных вуснаў гучалі абразы ў адрас краінаў Захаду.
Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар менскай гарадзкой міліцыі, заявіў Свабодзе пра несанкцыянаваны пікет расейскіх шавіністаў:
«Пакуль у зводцы ў мяне няма зьвестак пра гэты пікет, пра тое, быў ён ці не, былі складзеныя пратаколы ці не. Кіраўніцтва зараз на нарадзе, адказаць, якая можа быць рэакцыя гарадзкой міліцыі на гэту акцыю, пакуль не магу».