У Румыніі прайшла найбуйнейшая за апошнія 25 гадоў акцыя пратэсту: жыхары былі незадаволеныя рашэньнем уладаў зьняць крымінальную адказнасьць з карупцыянераў. Толькі ў Бухарэсьце на вуліцы выйшлі да 150 тысяч чалавек, а ў іншых гарадах да акцый пратэсту далучыліся яшчэ каля 100 тысяч.
150 тысяч чалавек на вуліцы: румынскія пратэсты ў васьмі здымках

1
Румынскія чыноўнікі напярэдадні прынялі рашэньне не перасьледваць чыноўнікаў, калі шкода дзяржаўнаму бюджэту, якую яны нанесьлі сваімі дзеяньнямі, а не перавышае 48 тысяч даляраў. Закон павінен уступіць у сілу ўжо 11 лютага.

2
Таксама была абвешчаная амністыя асуджаным за няцяжкія злачынствы і на невялікія тэрміны

3
Парлямэнт заявіў, што гэтае рашэньне дапаможа разгрузіць перапоўненыя турмы

4
Аднак аказалася, што сярод амніставаных можа апынуцца старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі Лівію Драгня, якога абвінавачваюць у перавышэньні паўнамоцтваў у пэрыяд з 2006 па 2016 год. Сам Драгня сказаў агенцтву Reuters, што ён не разумее, «чым незадаволеныя пратэстоўцы».
На плякаце – партрэт Лівію Драгня
На плякаце – партрэт Лівію Драгня

5
Таксама на волю можа выйсьці румынскі мэдыямагнат Дан Вайкулэску, які адбывае 10-гадовае пакараньне за адмываньне грошай

6
Спачатку пратэсты праходзілі мірна. Але пазьней, па дадзеных BBC, на галоўную плошчу ў Бухарэсьце прыйшлі футбольныя фанаты і пачаліся сутыкненьні з паліцыяй

7
Для разгону акцыі пратэсту паліцыя ўжывала сьлёзатачывы газ, частку дэманстрантаў затрымалі. Колькі менавіта — не паведамляецца

8
Па дадзеных Reuters, Пракуратура Румыніі ў дадзены момант расьсьледуе больш за дзьве тысячы спраў аб перавышэньні чыноўнікамі службовых паўнамоцтваў, а ўзровень карупцыі ў Румыніі традыцыйна лічыцца адным з найвышэйшых у Эўразьвязе