Акцыі пратэсту ў Вашынгтоне суправаджаюцца беспарадкамі #InaugurationDay https://t.co/VGeOK7Osdj https://t.co/whybZM4PdS
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў прысягу і заступіў на пасаду. Тэкст прысягі зачытваў судзьдзя Вярхоўнага Суду ЗША Джон Робэртс.
RT @franakviacorka: "Make Russia great again" - performance in Washington DC #inaugurationday https://t.co/sq2DVFXRD7
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Трамп у інаўгурацыйнай прамове: «Сёньня мы ня проста перадаём уладу ад адной адміністрацыі да іншай – сёньня ўлада перадаецца з Вашынгтону, акруга Калюмбія, у рукі народу...»
«Палітыкі квітнелі, істэблішмэнт абараняў сябе, а заводы зачыняліся. Іх посьпехі не былі вашымі посьпехамі,» — кажа новы прэзыдэнт і абяцае, што гэта зьменіцца.
«Мужчыны і жанчыны гэтай краіны больш ня будуць забытымі».
Расея і сувязі Трампа з Пуціным - адна з асноўных тэмаў падчас пратэстаў у Вашынгтоне #InaugurationDay https://t.co/FDXbwCicma
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Трамп паўтарае свой лёзунг America First – гэта значыць «Амэрыка на першым месцы». Кажа, што ўсе рашэньні, у тым ліку і ў замежнай палітыцы, будуць грунтавацца на гэтым прынцыпе. «Я буду змагацца за вас і ніколі ня кіну вас, Амэрыка пачне зноў перамагаць, як ніколі раней. Мы вернем працу сабе, вернем абароненыя межы, наша багацьце і нашы мары».
Прамова Трампа працягвалася 16 хвілінаў.
Якую палітыку будзе праводзіць новая адміністрацыя? Які характар набудуць амэрыканска-расейскія адносіны? Чаго варта чакаць у дачыненьнях Беларусі з Злучанымі Штатамі? У «Трайным удары» гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш, кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і наш аглядальнік Валер Карбалевіч.
Невялікі гістарычны рэкорд, які прынесла ўступленьне Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта. Цяпер у ЗША жывуць адначасова шэсьць прэзыдэнтаў — дзеючы (Трамп) і пяцёра былых: Джымі Картэр (гады знаходжаньня ва ўладзе 1977 — 1981), Джордж Буш-старэйшы (1989 г. — 1993), Біл Клінтан (1993 — 2001), Джордж Буш-малодшы (2001 — 2009) і Барак Абама (2009 — 2017).
Першыя водгукі на інаўгурацыйную прамову Трампа:
«Гэтая прамова паказвае, што ў нас цяпер першы ў гісторыі прэзыдэнт-папуліст»
RT @svaboda: Зьнішчаны Старбакс і Bank of America - Адзін з вынікаў пратэстаў супраць Трампа #InaugurationDay https://t.co/N5Df4QbxrW
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
RT @franakviacorka: trump's supporter on the parade #inaugurationday #InaugurationDay2017 https://t.co/9xK91BZcdt
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017