Расейскі газавы манапаліст «Газпром» пахваліўся рэкорднымі абʼёмамі паставак свайго газу ў Эўропу праз газаправод «Паўночная плынь» гэтымі днямі, калі тэмпэратура ў многіх месцах у Эўропе ўпала значна ніжэй, чым звычайна.
Паводле «Газпрома», гэты рэкорд быў зафіксаваны ва ўмовах павышанага попыту на газ у Эўропе тры дні запар — 4, 5 і 6 студзеня.
Гэтае паведамленьне зноў прыцягнула ўвагу да ўзроўню газавай залежнасьці Эўропы ад Расеі. Цяпер кантраляваны расейскай дзяржавай «Газпром» пастаўляе каля траціны ўсяго газу, спажытага ў краінах Эўрапейскага зьвязу.
Краіны ЭЗ спрабуюць павялічыць дывэрсіфікацыю паставак прыроднага газу. Аднак некаторыя бізнэс-структуры падтрымліваюць лінію Крамля на павелічэньне паставак менавіта расейскага газу.