Куды варта пайсьці ды за чым сачыць заўтра, 30 сьнежня
Што будзе?
Праект Сяргея Міхалка «Ляпіс-98» з канцэртам у менскім клюбе Prime Hall. Выступы ў складзе «Ляпіс-98» стануць першымі канцэртамі Міхалка ў Менску зь 2010 году. У кастрычніку Сяргей Міхалок разам з гуртом Brutto даў вялікі канцэрт у Гомлі.
Квіткі на канцэрт 30 сьнежня раскупілі менш як за дзень, таму паўторны канцэрт «Ляпісаў» пройдзе 13 студзеня.
Рэвалюцыйная эвалюцыя Міхалка: 22 песьні, якія варта пераслухаць
Сяргей Міхалок зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Пасьля падзелу гурту «Ляпіс Трубяцкі» на Brutto і Trubetskoy першыя практычна адмовіліся ад старых песень, а другія іх выконвалі разам з новым матэрыялам. Праект «Ляпіс-98» нарадзіўся ў красавіку і выконвае старыя песьні гурту «Ляпіс Трубяцкі», хоць граюць у ім ужо іншыя музыкі.
Мастацтва і гісторыя
Акцыя «Захаваць мастацтва»
30 сьнежня — завяршальны дзень акцыі «Захаваць мастацтва», падчас якой можна бясплатна пабываць у сталічных музэях. Без квітка можна будзе наведаць Нацыянальны гістарычны музэй, «Галерэю ДК», Музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, а таксама палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомлі.
Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка
Гісторыкі запрашаюць дзяцей ды іхных бацькоў на «Навагодні калейдаскоп». У праграме загадкі, песьні, знаёмства з батлеечнымі лялькамі, карагоды, падарункі.
Менск, Музэй тэатральнай і музычнай гісторыі (вул. Старавіленская, 14).
Пачатак а 15-й гадзіне.
Неабходны папярэдні запіс.
Тэлефон для даведак: +375 17 286-74-03