Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На канцэрт Вайцюшкевіча і Някляева ў Вільні беларусы змогуць атрымаць бясплатныя візы


Зьміцер Вайцюшкевіч і Ўладзімер Някляеў
Зьміцер Вайцюшкевіч і Ўладзімер Някляеў

4 сакавіка 2017 году спявак Зміцер Вайцюшкевіч, гурт WZ-Orkiestra і паэт Уладзімер Някляеў дадуць вялікі супольны канцэрт у Вільні з праграмай «Нашы каханыя». Беларусы маюць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы, каб наведаць канцэрт дзякуючы падтрымцы Міністэрства замежных спраў Літвы.

Канцэрт прымеркаваны да 10-годзьдзя супрацоўніцтва Вайцюшкевіча і Някляева, якое пачалося з альбому «Танга з ружай», выдадзенага напрыканцы 2006 году, і працягваецца дагэтуль. У праграме найлепшыя кампазыцыі за 10 гадоў і вершы Ўладзіміра Някляева ў выкананьні аўтара.

Бясплатная віза (бяз консульскага збору) з тэрмінам дзеяньня ад 3 да 5 сакавіка ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакумэнты на бясплатную візу трэба ад 15 студзеня да 15 лютага ўключна. Даведкі зь месца працы/навучаньня, і пацьверджаньні платаздольнасьці не патрабуюцца.

Канцэрт пачынаецца а 19-й гадзіне паводле мясцовага часу 4 сакавіка у віленскім Доме польскай культуры па адрасе вул. Наваградзкая (Naugarduko), 76. Уваход ад 18-й гадзіны.

Квіткі на канцэрт будуць прадаваць у тэатральна-канцэртнай касе (Менск, вул. Калініна 5), на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салёнах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Зьміцер Вайцюшкевіч
Зьміцер Вайцюшкевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG