Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Горадні ня хочуць ставіць помнік Стэфану Баторыю


Стэфан Баторы
Стэфан Баторы

Гарадзенскі блогер сабраў праз інтэрнэт подпісы, каб паставіць помнік каралю Стэфану Баторыю ў Горадні і зьвярнуўся з гэтай прапановай у Гарадзенскі гарвыканкам. Там адказалі, што «ўстаноўка помніка за сродкі бюджэту ў блізкі час не плянуецца».

Блогер Яўген Аснарэўскі сабраў больш за 1300 подпісаў за помнік Баторыю ў Горадні за пару тыдняў. Прычым, паводле яго, падтрымку выказвалі людзі на розных мовах. Праз інтэрнэт ён таксама паведаміў, што многія з тых, хто падпісаўся за ўстаноўку помніка Баторыю, прапанавалі і свае ахвяраваньні на гэта.

Аснарэўскі піша, што ён і сам не спадзяваўся на станоўчы адказ з боку гарадзенскіх ўладаў, не пытаўся ў іх, ці маюць яны на гэта сродкі.

Паводле Аснарэўскага, галоўнае, каб улады далі дабро на ўстаноўку помніка, а сродкі зьбяруць тыя, хто гатовы на гэта ахвяраваць.

Цікава і тое, што ў адказе з гарвыканкаму Аснарэўскаму дзякуюць «за актыўную жыцьцёвую пазыцыю і ўнесеную прапанову».

Блогер выказвае спадзеў, што помнік каралю Баторыю некалі ўсё ж зьявіцца ў Горадні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG